Святы Айцец прыняў даверчыя граматы пасла Турцыі
11 красавіка 2026 года Леў XIV прыняў даверчыя граматы Фахрэціна Алтуна – новага пасла Турцыі пры Святым Пасадзе.
Марыя Валодзіна - Vatican News
Як паведаміла Зала Друку Святога Пасада, раніцай 11 красавіка 2026 года Леў XIV прыняў на аўдыенцыі ў ватыканскім Апостальскім палацы новага пасла Турцыі Фахрэціна Алтуна, які ўручыў яму даверчыя граматы.
Фахрэцін Алтун нарадзіўся ў 1976 годзе ў Штутгарце (Германія). Атрымаў адукацыю ў галіне сацыялогіі, мае доктарскую ступень Стамбульскага ўніверсітэта. Працаваў ва ўніверсітэтах і навуковых установах Турцыі. Займаў пасады ў сферы камунікацый і дзяржаўнага кіравання, у тым ліку кіраўніка аддзела камунікацый у адміністрацыі прэзідэнта Турцыі (2018 – 2025) і кіраўніка Інстытута правоў чалавека і роўнасці Турцыі (2025 – 2026).
Пасол жанаты, мае чацвярых дзяцей.
11 красавіка 2026, 13:48
