Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (REUTERS)

Абвешчана тэма паслання Папы на Дзень мігранта і бежанца

“Нават адно такое дзіця” – такую тэму Леў XIV абраў для свайго паслання на 112-ы Сусветны дзень мігранта і бежанца, заклікаючы нас не заставацца абыякавымі да лёсу ўразлівых дзяцей-мігрантаў.

Марыя Валодзіна – Vatican News

Тэма наступнага Сусветнага дня мігранта і бежанца, які будзе адзначацца 27 верасня 2026 года, адсылае да евангельскіх слоў паводле святога Мацвея: “І калі хто прымае адно такое дзіця ў імя Маё, той Мяне прымае” (Мц 18:5). Гэтым рашэннем Святы Айцец імкнецца выказаць клопат Касцёла пра дзяцей-мігрантаў і нагадаць пра абавязак прымаць і вітаць кожнага з іх.

Як адзначаецца ў паведамленні Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека, папярэднікі Льва XIV неаднаразова выказваліся па гэтым пытанні, аднак цяперашняя міграцыйная сітуацыя стварае новыя цяжкасці, якія сур'ёзна пагражаюць правам і годнасці дзяцей і патрабуюць тэрміновых і эфектыўных мер. Гаворка не ідзе пра лічбы або працэнты, таму што "нават адно такое дзіця" мае найвышэйшую каштоўнасць, - гаворыцца ў паведамленні.

09 красавіка 2026, 12:21