Наступствы ўдару расійскага дрона па жылым доме ў Кіеве Наступствы ўдару расійскага дрона па жылым доме ў Кіеве  (ANSA)

Леў XIV: выказваю блізкасць усім, хто пакутуе ад абстрэлаў ва Украіне

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая 27 мая 2026 года прайшла ў Ватыкане, Леў XIV скіраваў заклік у сувязі з нядаўнімі масавымі абстрэламі Украіны, ахвярамі якіх зноў сталі мірныя жыхары.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Я з трывогай сачу за вайной ва Украіне, якая ў гэтыя дні значна абвастрылася. Хачу выказаць сваю блізкасць да ўсіх, хто пакутуе ад наступстваў нядаўніх абстрэлаў, скіраваных таксама супраць мірнага насельніцтва. Вайна не вырашае праблемы, а толькі паглыбляе іх. Яна не стварае бяспеку, а памнажае пакуты і нянавісць. Там, дзе падаюць ракеты і дроны, руйнуецца таксама надзея, разбураюцца дамы і месцы малітвы, ламаюцца жыцці невінаватых людзей. Даручаю ўсе народы, параненыя вайной, абароне Панны Марыі, Каралевы супакою”, - сказаў Папа.
 

27 мая 2026, 11:32