Падчас аўдыенцыі для прадстаўнікоў "Círculo Ecuestre de Barcelona" Падчас аўдыенцыі для прадстаўнікоў "Círculo Ecuestre de Barcelona"   (@VATICAN MEDIA)

Пантыфік: хрысціянін – гэта не проста філантроп

Леў XIV прыняў на аўдыенцыі прадстаўнікоў "Círculo Ecuestre de Barcelona" з нагоды гадавіны заснавання арганізацыі, заклікаўшы іх да жывой і дзейснай хрысціянскай любові.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

25 мая 2026 года Святы Айцец сустрэўся з дэлегацыяй "Círculo Ecuestre de Barcelona". Вітаючы гасцей у Ватыкане, Пантыфік падзякаваў ім за гэты жэст блізкасці і жаданне ўбачыцца з Наступнікам Пятра ў знамянальны для іх супольнасці час — падчас святкавання юбілею заснавання арганізацыі.

Леў XIV падкрэсліў, што кожны вернік у Хрысце закліканы трымаць сваё жыццё адкрытым для дзеяння Духа Святога. Гэта патрабуе нястомнай гатоўнасці жыць хрысціянскай міласэрнасцю. Паводле слоў Папы, яна з’яўляецца тэалагальнай цнотай, праз якую чалавек любіць Бога панад усё, а іншых – як самога сябе менавіта дзеля любові да Пана.

Падчас аўдыенцыі для прадстаўнікоў "Círculo Ecuestre de Barcelona"
Падчас аўдыенцыі для прадстаўнікоў "Círculo Ecuestre de Barcelona"   (@VATICAN MEDIA)

Святы Айцец звярнуў асаблівую ўвагу на тое, што адрознівае верніка ад звычайнага дабрачынца. "Хрысціянін – гэта не проста філантроп, а чалавек спагадлівы, які любіць без зацікаўленасці і актыўна шукае цэласнага дабрабыту іншых", - адзначыў Пантыфік. Ён заахвоціў гасцей заўсёды трымаць позірк скіраваным на Хрыста, бо толькі так можна распазнаць Яго прысутнасць у самых малых і патрабуючых братах і сёстрах.

На заканчэнне сустрэчы Папа выказаў пажаданне, каб праз асабістае служэнне Богу і людзям Пан падарыў прысутным рост у любові. Пантыфік благаславіў чальцоў іспанскай асацыяцыі і іх блізкіх, пасля чаго ўсе разам памаліліся словамі малітвы "Ойча наш".
 

25 мая 2026, 10:54