Леў XIV у Кастэль-Гандольфа Леў XIV у Кастэль-Гандольфа  (@Vatican Media)

Папа пачынае ліпеньскі адпачынак у Кастэль-Гандольфа

Святы Айцец накіруецца ў Апостальскі палац у Кастэль Гандольфа на летні адпачынак, які працягнецца да 27 ліпеня 2026 года. На гэты час прыпыняюцца ўсе аўдыенцыі Пантыфіка.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Прэфектура Папскага дому апублікавала паведамленне аб адпачынку Святога Айца. Сёння, у нядзелю, 5 ліпеня 2026 года, у другой палове дня Папа пераязджае ў Апостальскі палац у Кастэль-Гандольфа. Мэта гэтага пераезду – адпачынак Пантыфіка, які працягнецца да панядзелка, 27 ліпеня 2026 года.

На гэты перыяд змяняецца расклад афіцыйных падзей. Прэфектура паведамляе, што падчас адпачынку "прыпыняюцца ўсе агульныя, прыватныя і спецыяльныя аўдыенцыі".

Сустрэчы з вернікамі адновяцца толькі ў жніўні. Агульныя аўдыенцыі Святога Айца адновяцца ў сераду, 5 жніўня 2026 года. У нядзелі ліпеня малітва "Анёл Панскі" будзе прамаўляцца Папам на плошчы Свабоды ў Кастэль-Гандольфа.
 

05 ліпеня 2026, 11:59