Леў XVI падчас Эўхарыстыі. Ілюстрацыйнае фота Леў XVI падчас Эўхарыстыі. Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Абнародаваны расклад цэлебрацый Папы на восень

У верасні і кастрычніку 2026 года Леў XIV узначаліць чатыры літургічныя цэлебрацыі, а таксама здзейсніць апостальскае падарожжа ў Францыю.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

28 жніўня 2026 года майстар папскіх літургічных цэлебрацый арцыбіскуп Дыега Равэлі апублікаваў каляндар падзей, якія Леў XIV узначаліць у верасні і кастрычніку 2026 года.

Першая з іх адбудзецца 7 верасня ў 18.00 у базіліцы-санктуарыі Маці Добрай Рады ў Джэнацана – італьянскім горадзе ў рэгіёне Лацыё. Папа будзе цэлебраваць там святую Імшу.

З 25 па 28 верасня 2026 года Святы Айцец здзейсніць апостальскае падарожжа ў Францыю. Праграма таксама прадугледжвае яго візіт у сядзібу Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры – ЮНЕСКА.

8 кастрычніка ў 18.00 Леў XIV узначаліць Эўхарыстыю ў Базіліцы Святога Пятра з нагоды адкрыцця акадэмічнага года папскіх універсітэтаў. А 14 кастрычніка ў 10.00 Пантыфік будзе цэлебраваць Імшу на Плошчы Святога Пятра.

Гэтая цэлебрацыя завершыць сустрэчу з нагоды 10-й гадавіны публікацыі апостальскай адгартацыі "Amoris lætitia".
 

28 жніўня 2026, 12:03