Удзельнікі малітвы "Анёл Панскі" ў Ватыкане Удзельнікі малітвы "Анёл Панскі" ў Ватыкане  (@VATICAN MEDIA )

Леў XIV – моладзі: дазвольце прыкладу святых натхніць і захапіць вас

Дазвольце святым – узорным сведкам Евангелля – натхніць і захапіць вас, заклікаў Леў XIV моладзь напрыканцы сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, якая прайшла 9 жніўня 2026 года ў Ватыкане.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Пантыфік назваў знакам надзеі прысутнасць на Плошчы Святога Пятра вялікай колькасці моладзевых груп, якія вырашылі прысвяціць некалькі дзён сваіх канікул фармацыйным мерапрыемствам і сяброўскім сустрэчам. Ён падкрэсліў, што меў радасць асабіста сустрэцца з такой моладдзю падчас сваёй нядаўняй паездкі ў Асізі.

“Усім вам, хлопцы і дзяўчаты, якія мяне слухаеце, хачу нагадаць, што ў гэтыя дні літургічны каляндар прапануе нам некалькі цудоўных постацяў святых мужчын і жанчын, якіх я заахвочваю вас лепш пазнаць: учора – вялікага святога Дамініка, заснавальніка Ордэна Братоў Прапаведнікаў; сёння – святую Тэрэзу Бэнэдыкту ад Крыжа, Эдыту Штайн, кармелітанку, забітую ў Аўшвіцы і сузаступніцу Еўропы; заўтра – святога Лаўрэнція, дыякана Рымскага Касцёла; паслязаўтра – святую Клару з Асізі, якая пакінула забяспечанае жыццё, каб пайсці за бедным і пакорным Езусам, паводле прыкладу свайго земляка святога Францішка. Дарагая моладзь, дазвольце гэтым узорным сведкам Евангелля натхніць і захапіць вас!”, - сказаў Папа.
 

09 жніўня 2026, 13:06