Пасяджэнне COMECE. Архіўнае фота з 2023 года Пасяджэнне COMECE. Архіўнае фота з 2023 года 

Біскупы з краін ЕС абмяркуюць будучыню Супольнасці

Каталіцкія біскупы з краін Еўрасаюза правядуць восеньскі сход у Бруселі, дзе абмяркуюць ролю ЕС у нестабільным геапалітычным асяроддзі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Іерархі сустрэнуцца з 1 па 3 кастрычніка 2025 года ў сталіцы Бельгіі на пленарным пасяджэнне Камісіі Біскупскіх Канферэнцый Еўрапейскай Супольнасці (COMECE). Галоўная тэма – роля ЕС у сучасным міжнародным асяроддзі, якое характарызуецца нестабільнасцю і нарастаючым саперніцтвам паміж дзяржавамі.

Біскупы абвясцілі, што "разгледзяць тэрміновую неабходнасць ажыўлення Еўрапейскага саюза, каб пазбегнуць небяспекі страты яго значэння на міжнароднай арэне". Сход павінен падкрэсліць важнасць ЕС як прыхільніка дыялогу і міру.

2 кастрычніка 2025 года адбудзецца сустрэча з камісарам ЕС па ўнутраных справах і міграцыі Магнусам Брунерам, які адказвае за дыялог паміж структурамі ЕС і Касцёламі. Біскупы абмяркуюць з ім міграцыйную палітыку, абарону непаўналетніх і барацьбу з рыторыкай нянавісці.

Таксама запланаваны сустрэчы з віцэ-старшынёй Еўрапарламента Антанэлай Сбернай і Клаўсам Вэле, дарадцам камісара ЕС па абароне.
 

24 верасня 2025, 10:14