Удзельнікі Маршу міру ў Асізі Удзельнікі Маршу міру ў Асізі  (ANSA)

Марш міру ў Асізі: 50 тысяч удзельнікаў і слова Папы

Каля 50 тысяч чалавек прынялі ўдзел у Маршы міру з Перуджы ў Асізі. Папа Леў XIV скіраваў да іх спецыяльнае пасланне з заклікам да прымірэння.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У нядзелю 12 кастрычніка 2025 года адбыўся традыцыйны Марш міру з Перуджы ў Асізі, які з 2001 года з’яўляецца адной з найбуйнейшых рэлігійных дэманстрацый у Італіі.

Шматкіламетровая калона ўдзельнікаў аб’яднала людзей розных поглядаў: ад прадстаўнікоў левых палітычных рухаў да дзеячаў Касцёла. Арганізатарам выступіў фонд “Перуджа-Асізі за культуру міру”, а дэвізам сталі словы з песні Джона Ленана: “Imagine all the People – living life in peace” (“Уявіце сабе, што ўсе народы жывуць у міры”).

Кульмінацыяй мерапрыемства стала зачытанне звароту Святога Айца. У ім Леў XIV заклікаў удзельнікаў маршу імкнуцца да “дару прымірэння і згоды” для ўсіх краін, што пакутуюць ад вайны. Акрамя таго, Папа заклікаў падтрымліваць намаганні міжнародных арганізацый па пошуку рашэнняў, “здольных стварыць умовы, каб любоў нарэшце выцесніла нянавісць”.
 

13 кастрычніка 2025, 10:22