Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

“Misereor”: тры мільярда людзей не маюць дастаткова ежы

Амаль тры мільярда чалавек не могуць дазволіць сабе належнае харчаванне. Каталіцкая арганізацыя “Misereor” заклікае багатыя краіны да больш актыўных дзеянняў.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Нямецкая каталіцкая дабрачынная арганізацыя “Misereor” 14 кастрычніка 2025 года ў Берліне прадставіла сваё новае даследаванне “Прабел у харчаванні ў свеце” (Armutslücke Welternährung). Яно было падрыхтавана ў супрацоўніцтве з навукоўцамі з Гётынгенскага ўніверсітэта.

“Горкая рэальнасць заключаецца ў тым, што амаль тры мільярда чалавек не могуць дазволіць сабе належнае харчаванне, таму што яны бедныя”, - заявіў нямецкаму каталіцкаму інфармацыйнаму агенцтву “KNA” кіраўнік аддзела міжнароднага супрацоўніцтва “Misereor” Бернд Борнхорст,

Паводле разлікаў арганізацыі, міжнародная мяжа беднасці ў тры долары ЗША заніжаная. Таму афіцыйная статыстыка ўлічвае менш за траціну тых, хто насамрэч пакутуе ад харчовай беднасці.

Паводле Борнхорста, спыненне харчовай беднасці эканамічна магчымае пры супольных глабальных намаганнях. Аднак, на яго думку, тэндэнцыі рухаюцца ў іншым кірунку, нягледзячы на высокія выдаткі ў будучыні.

“Голад і недаяданне прыводзяць да хвароб, парушэнняў росту і пагаршэння адукацыйных магчымасцей. Гэта абцяжарвае жыццё пацярпелых людзей і тармозіць развіццё цэлых грамадстваў на дзесяцігоддзі”, - паскардзіўся прадстаўнік буйной каталіцкай дабрачыннай структуры.
 

15 кастрычніка 2025, 10:06