Немаўляты, народжаныя сурагатнымі маці ва Украіне. Ілюстрацыйнае фота Немаўляты, народжаныя сурагатнымі маці ва Украіне. Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

АБСЕ: Святы Пасад заклікаў забараніць сурагатнае мацярынства

Святы Пасад лічыць сурагатнае мацярынства формай гандлю людзьмі і заклікае да яго міжнароднай забароны падчас канферэнцыі АБСЕ ў Варшаве.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Падчас канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні ў Варшаве дэлегацыя Святога Пасада выступіла з рэзкім асуджэннем так званага сурагатнага мацярынства. У заяве падкрэсліваецца, што гэтая практыка зводзіць жанчын і дзяцей да ўзроўню тавару, глыбока парушаючы іх чалавечую годнасць. У сувязі з гэтым Святы Пасад паўторна заклікаў да міжнароднай забароны гэтай “ганебнай практыкі”.

Асобную ўвагу дэлегацыя звярнула на рост гандлю людзьмі ва ўмовах канфліктаў, прывёўшы ў якасці прыкладу вайну ва Украіне, названую "трагедыяй у трагедыі".

Было адзначана, што злачынцы, дзейнічаючы пад выглядам дапамогі, выкарыстоўваюць уразлівасць ахвяр. Для перамогі над гэтым злом, па словах прадстаўнікоў Папы, неабходна змагацца з яго першапрычынамі: беднасцю, войнамі, пераследам і стыхійнымі бедствамі, якія робяць людзей уразлівымі для злачынных сетак.
 

16 кастрычніка 2025, 09:50