Лагер для суданскіх уцекачоў Лагер для суданскіх уцекачоў  (AFP or licensors)

Судан: рэзкі заклік біскупаў на фоне крызісу

Біскупы Судана і Паўднёвага Судана выступілі з рэзкім асуджэннем насілля і “зламысна эгаістычнай” барацьбы за ўладу, якая вядзе да гуманітарнай катастрофы.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Па выніках пленарнага пасяджэння ў Малакале каталіцкія біскупы Судана і Паўднёвага Судана апублікавалі надзвычай рэзкі пастырскі ліст. Яны асудзілі “зламысна эгаістычную” барацьбу за ўладу, якая дэманструе поўную адсутнасць павагі да чалавечай годнасці, у той час як просты народ пакутуе ў галечы.

Іерархі з трывогай адзначылі, што дыялог больш не разглядаецца як шлях да міру, а сітуацыя імкліва пагаршаецца ў абодвух краінах: у Судане паведамляецца пра масавыя зверствы, а ў Паўднёвым Судане палітычны пераход знаходзіцца пад пагрозай зрыву.

Адначасова з заклікам біскупаў, Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш таксама запатрабаваў спыніць паток зброі ў рэгіён.

Нягледзячы на ўсё, іерархі пацвердзілі сваю салідарнасць з людзьмі, якія пакутуюць, і заявілі пра рашучасць працягваць працу на карысць дыялогу, згоды і міру.
 

14 лістапада 2025, 11:35