Універсітэт Нотр-Дам: каталіцкая місія зноў на чале каштоўнасцей
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Прэстыжная амерыканская навучальная ўстанова аператыўна адрэагавала на неадназначную рэакцыю супольнасці. Прэзідэнт Універсітэта Нотр-Дам, айцец Роберт Даўд з Кангрэгацыі Святога Крыжа, абвясціў аб вяртанні выразнага пункта пра рэлігійную ідэнтычнасць на прыярытэтнае месца ў карпаратыўным кодэксе. Змены закрануць каля 4 500 супрацоўнікаў, паведамляе агенцтва "OSV News".
Ранейшае рашэнне адміністрацыі выключыць прамую згадку місіі са спісу, зрабіўшы яе "ўсёабдымным фонам", прывяло да замяшання. Многія інтэрпрэтавалі гэты крок не як інтэграцыю каштоўнасцей, а як трывожны сігнал адыходу ад касцельных каранёў.
Кіраўніцтва шчыра прызнала памылку ў пазіцыянаванні: каб пазбегнуць сумневаў, "каталіцкая місія" цяпер стаіць на чале пераліку карпаратыўных каштоўнасцей. У абноўленай рэдакцыі ад 21 лістапада 2025 года галоўны прыярытэт папярэджвае такія пункты, як супольнасць, супрацоўніцтва і інавацыі.
Айцец Даўд падкрэсліў у сваім звароце, што менавіта вера і касцельная місія застаюцца нязменным рухавіком і сэрцам Універсітэта з самага моманту яго заснавання.