Каталіцкая катэдра ў сірыйскім Алепа Каталіцкая катэдра ў сірыйскім Алепа  (AFP or licensors)

Сірыя: хрысціяне пад пагрозай, Касцёлы б’юць трывогу

Іерархі ў Сірыі б'юць трывогу з прычыны нападаў на хрысціян. Ісламісцкія групоўкі абвінавачваюцца ў забойствах і запалохванні, што пагражае абнаўленню краіны.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

На фоне росту нападаў на хрысціян і іншыя меншасці ў Сірыі ўзмацняюцца асцярогі за іх бяспеку пры новым пераходным урадзе. У хвалі выкраданняў і забойстваў вінавацяць ісламісцкія групоўкі.

“Касцёл у Сірыі памірае”, - папярэдзіў архіепіскап сіра-каталіцкай архідыяцэзіі Хомса Жак Мурад, адзначаючы, што ўсё больш хрысціян пакідаюць краіну, асцерагаючыся насілля. Ён падкрэсліў, што толькі стабільнасць і бяспека могуць спыніць масавы зыход.

Эксперты паведамляюць пра мэтанакіраваныя напады ў “Даліне хрысціян”, дзе злачынцы атакавалі святароў і рабавалі дамы.

Паводле ацэнак Папскага фонду “Дапамога Касцёлу ў патрэбе”, колькасць хрысціян у Сірыі скарацілася з 2,1 мільёна да вайны да 540 тысяч сёння.

Міжнародныя назіральнікі абвінавачваюць урад у адсутнасці належнай абароны меншасцей і іх выключэнні з працэсу палітычнага аднаўлення. Будучыня краіны залежыць ад гатоўнасці ўлад рэальна абараняць рэлігійную разнастайнасць.
 

11 лістапада 2025, 10:02