Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (2018 Getty Images)

Ёсць згода ў справе віз для святароў з-за мяжы ў ЗША

Дыяцэзія Патэрсан адклікала пазоў супраць урада ЗША аб візах для святароў. Дасягнута пагадненне, якое будзе мець агульнанацыянальныя наступствы.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

31 кастрычніка 2025 года дыяцэзія Патэрсан у Нью-Джэрсі спыніла судовую справу, распачатую ў жніўні 2024 года супраць федэральных ведамстваў. Пазоў тычыўся змен у правілах выдачы віз, якія ставілі пад пагрозу служэнне многіх замежных святароў. Адвакат дыяцэзіі паведаміў аб дасягненні пагаднення, якое, паводле яго слоў, “закране ўсю краіну”.

Праблема з візамі з'яўляецца крытычнай для Касцёла ў ЗША, дзе назіраецца спад мясцовых пакліканняў да святарства. Паводле даных епіскапату, амаль 90 працэнтаў амерыканскіх дыяцэзій разлічваюць на святароў і манаскіх асоб замежнага паходжання. Без іх многія парафіі маглі б застацца без дышпастырскай апекі.
 

03 лістапада 2025, 10:10