Папскі дзіцячы шпіталь умацоўвае сувязі з Японіяй
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Сустрэча адбылася ў галоўным корпусе рымскага шпіталя на пагорку Джанікала пры ўдзеле пасла Японіі пры Святым Пасадзе Коджы Абэ. Бакі пацвердзілі адданасць пагадненню, абноўленаму ў 2024 годзе, накіраванага на развіццё каталіцкага падыходу да біяэтыкі і паляпшэнне медыцынскай дапамогі ў краінах Паўднёва-Усходняй Азіі.
Старшыня “Bambino Gesù” Тыцыяна Анэсці падкрэсліў, што агульныя каталіцкія каштоўнасці ставяць у цэнтр увагі асобу, асабліва найбольш уразлівых дзяцей. Стратэгічным напрамкам застаецца “Хартыя правоў невылечна хворага дзіцяці”, якая дапамагае арыентавацца ў клінічнай практыцы і штодзённым даглядзе.
Японскія калегі, у сваю чаргу, выказалі зацікаўленасць у далейшай этычнай і духоўнай падрыхтоўцы свайго персаналу пад кіраўніцтвам спецыялістаў папскага педыятрычнага цэнтра.
Падчас візіту прадстаўнікі “St. Mary’s Hospital” пазнаёміліся з працай аддзяленняў неанатальнай інтэнсіўнай тэрапіі і кардыяхірургічнай рэанімацыі.
Генеральны дырэктар Антоніа Пэрна і кіраўнік службы біяэтыкі ксёндз Луіджы Дзукара абмеркавалі з гасцямі канкрэтныя крокі па інтэнсіфікацыі абмену вопытам.