Рэгент Пэнітэнцыярыі: споведзь адкрывае на Божую міласэрнасць
Аляксандр Панчанка - Vatican News
Ксёндз Кшыштаф Ныкель заўважыў у каментары для Vatican News, што сёння, асабліва на Захадзе, адбываецца размыванне разумення веры. “У многіх заходніх краінах колькасць вернікаў, якія рэгулярна прыступаюць да сакрамэнту споведзі, здаецца, памяншаецца. Прычыну гэтага трэба было б шукаць у згубе адчування граху”, - лічыць святар.
На яго думку, з’яўленню такой сітуацыі садзейнічалі плыні сучаснай думкі: ад рэлятывізму да атэізму; ад ідэалізму да матэрыялізму. “Усе разам, з часам, яны прывялі да сцірання ўсякай маральнай і этычнай адказнасці, паводле якой усё законна, усё дазволена, а асабістае меркаванне становіцца адзінай ісцінай”, - дадаў рэгент. Ён лічыць, што ў гэтай сітуацыі “Касцёл пакліканы больш чым калі-небудзь аднавіць абвяшчэнне Божай міласэрнасці”, дапамагаючы людзям нанова адкрыць для сябе сакрамэнт споведзі.
4-8 сакавіка 2024 года Апостальская пэнітэнцыярыя правяла ў Рыме 34-ы семінар аб споведзі для маладых святароў і кандыдатаў да святарства. Падчас яго разглядаліся далікатныя і складаныя сітуацыі, з якімі спаведнікі сустракаюцца ў сваім служэнні ў наш час. У прыватнасці гаворка ішла пра важнасць споведзі для аднаўлення надзеі, кампетэнцыі Апостальскай пэнітэнцыярыі, нерэгулярныя сітуацыі і перашкоды для атрымання сакрамэнтральнага прабачэння, правы і абвязкі спаведнікоў і пэнітэнтаў, дапамогу вернікам у выпадках апантанасці і духоўнае суправаджэнне, станоўчыя аспекты і пагрозы штучнага інтэлекту, практычныя аспекты споведзі.