Міжнародная падзея "Grace for the World" на ватыканскай плошчы Міжнародная падзея "Grace for the World" на ватыканскай плошчы  (AFP or licensors)

Міжнародная падзея ў Ватыкане: музыка і 3000 дронаў у небе

Міжнародная падзея "Grace for the World" стала кульмінацыяй Сустрэчы па чалавечым братэрстве. На сцэне выступілі сусветна вядомыя артысты, а шоу з 3000 дронаў асвятліла плошчу.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Музыка, святло, чаканне. Не проста "мастацкая падзея", а сапраўдны "культурны праект", здольны аб'яднаць дыскусіі, сведчанні і мастацтва – менавіта такім стаў “Grace for the World”, міжнародная падзея, якая 13 верасня 2025 года асвятліла і запоўніла Плошчу Святога Пятра, адзначаючы таксама заканчэнне Сусветнай сустрэчы па чалавечым братэрстве.

На сцэне выступілі маэстра Андрэа Бачэлі, Фарэл Уільямс разам з госпел-хорам “Voices of Fire”, Джон Леджэнд, хор Рымскай дыяцэзіі пад кіраўніцтвам маэстра Марка Фрызіны, тры італьянскія тэнары з “Il Volo”, калумбійская спявачка і аўтар песень Карал Джы і многія іншыя артысты.

Андрэа Бачэлі падчас выступлення
Андрэа Бачэлі падчас выступлення

Атмасферу зрабіла яшчэ больш хвалюючай шоу дронаў і святла, арганізаванае “Nova Sky Stories”, з выявамі, натхнёнымі фрэскамі Сікстынскай капэлы.

Гэтая падзея стала завяршэннем Сусветнай сустрэчы па чалавечым братэрстве, якая ў мінулыя дні спрыяла правядзенню 15 тэматычных круглых сталоў і дыскусійных семінараў з удзелам выбітных міжнародных асоб. Годнасць і братэрства былі ключавымі словамі двух дзён дыскусій у Рыме. Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі, рэлігійныя лідары, журналісты і іншыя ўдзельнікі падкрэслівалі, што будучыня будуецца на годнасці і праўдзе.

Такім чынам, “Grace for the World” стаў не проста культурнай падзеяй, але і моцным сімвалічным жэстам, які падкрэсліў важнасць братэрства і еднасці ў сучасным свеце.
 

14 верасня 2025, 13:07