Папа Леў XIV з ватыканскага праекту "Камунікаванне веры ў лічбавым свеце" Папа Леў XIV з ватыканскага праекту "Камунікаванне веры ў лічбавым свеце"  (@Vatican Media)

Данесці Евангелле ў эпоху інтэрнэту: ініцыятыва Святога Пасада

У Рыме праходзіць тыднёвая праграма для маладых медыйшчыкаў з 11 краін, скіраваная на пошук эфектыўных спосабаў евангелізацыі ў лічбавай прасторы.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

15 маладых спецыялістаў па камунікацыі з розных краін сабраліся ў Вечным Горадзе для ўдзелу ў праграме "Камунікаванне веры ў лічбавым свеце". Ініцыятыва Дыкастэрыі па камунікацыі рэалізуецца з 12 па 19 верасня 2025 года і з'яўляецца часткай праекта, які працягнецца да сакавіка 2026 года.

Удзельнікі з Кеніі, Нігерыі, Канады, Філіпін, Палесціны, Польшчы і іншых краін вывучаюць душпастырскія дакументы і займаюцца пошукам новых форм евангелізацыі з улікам сучасных лічбавых рэалій. Падчас знаходжання ў Рыме яны прысутнічалі на агульнай аўдыенцыі Льва XIV, наведалі чатыры папскія базілікі і пазнаёміліся з працай ватыканскіх медыя.

Гэты праект – важны крок Касцёла ў XXI стагоддзі: разглядаць тэхналогіі не толькі як інструмент, але як урадлівую глебу для евангелізацыі і пабудовы еднасці.
 

23 верасня 2025, 10:30