Сусветны дзень хворага 2026: любоў, што нясе боль іншага
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Тэма, ставячы ў цэнтр евангельскую постаць Самараніна, які праяўляе любоў, клапоцячыся пра спакутаванага чалавека, што трапіў у рукі разбойнікаў, хоча падкрэсліць гэты аспект любові да бліжняга: любоў патрабуе канкрэтных жэстаў блізкасці, з дапамогай якіх мы бяром на сябе пакуты іншых, асабліва тых, хто знаходзіцца ў стане хваробы, часта ў кантэксце крохкасці з прычыны беднасці, ізаляцыі і адзіноты.
Сёння таксама Езус Хрыстус, "Добры Самаранін", набліжаецца да зраненага чалавецтва, каб праз сакрамэнты Касцёла падарыць суцяшэнне і надзею, натхняючы вернікаў на ўчынкі дапамогі і блізкасці для тых, хто сутыкаецца з выпрабаваннямі хваробы, часта абцяжаранымі беднасцю, адзінотай і ізаляцыяй, гаворыцца ў паведамленні, распаўсюджаным 26 верасня 2025 года Залай Друку.