Святы Айцец падчас размовы з Прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседай Святы Айцец падчас размовы з Прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседай  (@Vatican Media)

Прэзідэнт Літвы ў Ватыкане: у цэнтры ўвагі – Украіна

Леў XIV сустрэўся з прэзідэнтам Літвы. У цэнтры ватыканскага візіту былі двухбаковыя адносіны і неабходнасць дыпламатычных рашэнняў для спынення вайны ва Украіне.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Раніцай 6 кастрычніка 2025 года ў Апостальскім палацы ў Ватыкане Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Літоўскай Рэспублікі Гітанаса Наўседу.

Пазней літоўскі лідар сустрэўся з кардыналам-дзяржсакратаром П’етра Паралінам і арцыбіскупам Полам Рычардам Галахерам, Сакратаром па адносінах з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.

Падчас сустрэчы ў Дзяржсакратарыяце
Падчас сустрэчы ў Дзяржсакратарыяце   (@Vatican Media)

Падчас сардэчных размоў у Дзяржаўным сакратарыяце было выказана задавальненне добрымі і плённымі адносінамі паміж Святым Пасадам і Літоўскай Рэспублікай. Асноўная ўвага была нададзена міжнародным праблемам, у прыватнасці вайне ва Украіне.

Бакі падкрэслілі неабходнасць актывізаваць пошук дыпламатычных рашэнняў. Была адзначана важнасць прадухілення рызыкі пашырэння канфлікту, што магло б мець непрадказальныя і жахлівыя наступствы для ўсяго свету.
 

06 кастрычніка 2025, 11:51