Мансеньёр Энтані Он’емучэ Экпо Мансеньёр Энтані Он’емучэ Экпо 

Новыя прызначэнні ў Дзяржаўным сакратарыяце

19 лістапада 2025 года Леў XIV прызначыў мансеньёра Энтані Оньемучэ Экпо новым асэсарам па агульных справах Дзяржсакратарыята. Таксама прызначаны новы падсакратар Секцыі па сувязях з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.

Марыя Валодзіна – Vatican News

Новаму асэсару 44 гады, ён нарадзіўся ў Нігерыі. Святарскае пасвячэнне атрымаў у 2011 годзе, у сакавіку 2023 года быў прызначаны капеланам Яго Святасці. Да сённяшняга прызначэння быў падсакратаром Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека, да гэтага амаль шэсць гадоў працаваў у Секцыі па агульных справах Дзяржсакратарыята. Мае дзве доктарскія ступені: па сістэматычнай тэалогіі Аўстралійскага каталіцкага ўніверсітэта і па кананічным праве Папскага грыгарыянскага ўніверсітэта. Ведае чатыры мовы: англійскую, італьянскую, французскую і ігба.

Мансеньёр Экпо зменіць на пасадзе мансеньёра Раберта Кампізі, прызначанага пастаянным назіральнікам Святога Пасада пры Арганізацыі ААН па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА).

Адначасова Зала Друку Святога Пасада паведаміла пра яшчэ адно прызначэнне ў Дзяржаўны сакратарыят. Мансіньёр Міхайца Блай стаў новым падсакратаром Секцыі па сувязях з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі. Ён нарадзіўся ў 1978 годзе ў Румыніі. Прэзбітарскае пасвячэнне атрымаў у 2004 годзе. Мае тэалагічную адукацыю. Паступіў на дыпламатычную службу Святога Пасада 1 ліпеня 2012 года, працаваў у апостальскіх нунцыятурах у Эквадоры, Грузіі, Чадзе. Валодае пяццю мовамі: італьянскай, французскай, англійскай, іспанскай, нямецкай.

Кардынал Паралін і новы новым падсакратар Секцыі па сувязях з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі, мансіньёр Міхайца Блай
Кардынал Паралін і новы новым падсакратар Секцыі па сувязях з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі, мансіньёр Міхайца Блай
19 лістапада 2025, 14:51