Руфіні: камунікацыя можа атручваць або лячыць
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Прэфект Дыкастэрыі па камунікацыі выступіў на семінары ў Рыа-дэ-Жанэйра, дзе засяродзіўся на актуальных выкліках. Ён заклікаў да камунікацыі, якая будуе масты і супрацьстаіць нянавісці, падкрэсліваючы важнасць слухання і плюралізму.
Паола Руфіні адзначыў, што пандэмія COVID-19 паказала небяспеку фэйкавых навін. Ён таксама звярнуў увагу на пагрозы, звязаныя са штучным інтэлектам, алгарытмы якога могуць маніпуляваць рэчаіснасцю і сціраць мяжу паміж праўдай і хлуснёй.
Іерарх закрануў і феномен лічбавай адзіноты, калі гіперсувязь вядзе да ізаляцыі. “Мы можам вярнуць камунікацыі яе першапачатковы сэнс, блізкі да камуніі”, - падкрэсліў ён.
Паводле прэфекта, Касцёл адыгрывае фундаментальную ролю ў прасоўванні рэальнага дыялогу і сустрэчы. Сінадальнасць, па яго словах, павінна стаць канкрэтным “супольным падарожжам” для пераадолення падзелаў і эгаізму.