На Плошчы Святога Пятра ўсталявалі калядную ёлку
На Плошчы Святога Пятра ў Ватыкане ўсталявалі 27-метровую ёлку. Яе прывезлі з Паўднёвага Ціроля як дар муніцыпалітэтаў Лагунда і Ульціма.
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Ватыкан пачынае жыць у рытме падрыхтоўкі да ўрачыстасці Божага Нараджэння. 27 лістапада 2025 года на Плошчы Святога Пятра з’явіўся адзін з галоўных сімвалаў гэтага перыяду – велічная калядная ёлка. Сёлета зялёная прыгажуня прыбыла з альпійскай даліны Ульціма, што ў заходнім Паўднёвым Ціролі.
Дрэва сягае прыкладна 27 метраў у вышыню. Магутную ёлку ўсталявалі ўнутры каланады Берніні, дзе яна будзе радаваць вока шматлікіх пілігрымаў і наведвальнікаў Ватыкана на працягу ўсяго святочнага перыяду.
27 лістапада 2025, 09:59