Дыкастэрыя веравучэння пра ролю Марыі ў справе адкуплення
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Тэкст будзе прэзентаваны ў Ватыкане кардыналам Віктарам Мануэлем Фернандэсам, прэфектам Дыкастэрыі. Яму будуць дапамагаць тэолаг ксёндз Матэа Арманда і кансультант ксёндз Маўрыцыа Гронкі. Мэтай публікацыі з’яўляецца прадстаўленне ўзважанай дактрынальнай рэфлексіі наконт ролі Марыі.
Касцёл на працягу стагоддзяў вучыць, што Панна Марыя ўдзельнічала ў справе адкуплення ў выключны спосаб: праз добраахвотную згоду на Уцелаўленне і праз сваю прысутнасць пад крыжам. Аднак дактрынальная раўнавага палягае на прызнанні яе супрацоўніцтва без змешвання яго з выключнай роляй Сына.
Тэрмін “Суадкупіцелька”, хоць і прысутнічае ў традыцыі – ужо ў X стагоддзі яе называлі “Redemptrix”, – ніколі не быў вызначаны як дагмат.
Другі Ватыканскі Сабор свядома вырашыў не ўключаць гэты тытул у дагматычную канстытуцыю “Lumen gentium”. Замест яго былі выкарыстаны такія выразы, як “супрацоўніца” або “злучаная з справай Хрыста”, каб падкрэсліць унікальнасць збаўчага дзеяння Езуса.