Швейцарскія гвардзейцы. Ілюстрацыйнае фота Швейцарскія гвардзейцы. Ілюстрацыйнае фота  (@Vatican Media)

Ватыкан: праверка інцыдэнта з магчымым антысеміцкім зместам

Кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Матэа Бруні адказаў на пытанні журналістаў аб эпізодзе, які адбыўся каля аднаго з уваходаў у Ватыкан, падчас якога "былі выяўлены элементы, якія можна інтэрпрэтаваць як маючыя канатацыі антысеміцкага характару”.

Марыя Валодзіна - Vatican News

“Папская Швейцарская гвардыя атрымала паведамленне аб інцыдэнце, які адбыўся каля аднаго з уваходаў у Дзяржаву Ватыкан, у рамках якога былі выяўлены элементы, якія можна інтэрпрэтаваць як маючыя канатацыі антысеміцкага характару. Згодна з першапачатковай рэканструкцыяй, інцыдэнт узнік пасля просьбы зрабіць фотаздымак каля паста службы”, - паведаміў кіраўнік Залы Друку Святога Пасада Матэа Бруні, адказваючы на пытанні журналістаў адносна выпадку, пра які паведамілі некаторымі СМІ, – аб меркаваных абразах з боку швейцарскага гвардзейца, пра якія паведамілі дзве яўрэйскія жанчыны.

“У цяперашні час справа з'яўляецца прадметам ўнутранага працэсу праверкі, ініцыяванага ў адпаведнасці з працэдурамі, прадугледжанымі пры наяўнасці паведамленняў, якія тычацца Швейцарскай гвардыі. Гэтая працэдура праводзіцца ў адпаведнасці з прынцыпамі прыватнасці і бесстароннасці, а таксама ў адпаведнасці з дзеючымі нарматыўнымі актамі”, - заявіў кіраўнік Залы Друку.

“Папская Швейцарская гвардыя у духу сваёй шматвяковай традыцыі служэння, пацвярджае пастаянную прыхільнасць забеспячэнню таго, каб выкананне іх місіі заўсёды адбывалася з павагай годнасці кожнага чалавека і асноўных прынцыпаў роўнасці і недыскрымінацыі”, - гаворыцца ў паведамленні.

10 лістапада 2025, 14:33