Мазаіка з твораў, прадстаўленых у калекцыі Леонэ Пічоні Мазаіка з твораў, прадстаўленых у калекцыі Леонэ Пічоні 

Скарбы XX стагоддзя ў Ватыканскіх музеях

Ватыканскія музеі прадставяць шэдэўры ХХ стагоддзя з калекцыі Леонэ Пічоні. Гэта дар дзяцей інтэлектуала ў гонар 100-годдзя з дня яго нараджэння.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

13 лістапада 2025 года ў Ватыканскіх музеях адкрыецца выстава “Няспынная цікаўнасць”, на якой будуць прадстаўлены творы мастацтва з калекцыі каталіцкага інтэлектуала Леонэ Пічоні (1925-2018). Экспазіцыя стала магчымай дзякуючы шчодраму дару яго дзяцей, Глорыі і Джавані, якія перадалі калекцыю свайго бацькі Музеям Папы.

Леонэ Пічоні (1925-2018)
Леонэ Пічоні (1925-2018)

Калекцыя ўключае карціны, скульптуры і малюнкі майстроў ХХ стагоддзя, такіх як Буры, Марандзі, Гутуза і Кара. Яна адлюстроўвае вытанчаны густ калекцыянера, сфарміраваны падчас сустрэч з дзеячамі культуры, асабліва дзякуючы сяброўству з паэтам Джузэпэ Унгарэці.

Выстава з’яўляецца данінай памяці Леонэ Пічоні з нагоды стагоддзя з дня яго нараджэння. Яна будзе даступная для наведвальнікаў з 14 лістапада 2025 года па 18 красавіка 2026 года.
 

11 лістапада 2025, 09:36