Базіліка святога Пятра. Ілюстрацыйнае фота Базіліка святога Пятра. Ілюстрацыйнае фота 

Святы Пасад: адменена святкаванне ІІ Сусветнага дня дзяцей

31 сакавіка 2026 года Дыкастэрыя па справах свецкіх, сям’і і жыцця апублікавала паведамленне, у якім праінфармавала пра адмену святкавання ІІ Сусветнага дня дзяцей, якое было запланавана восенню ў Рыме.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“У адпаведнасці з хірографам Святога Айца Льва XIV адносна Сусветнага дня дзяцей (12 лютага 2026 года), Дыкастэрыя па справах свецкіх, сям’і і жыцця, пасля ўважлівага разгляду і па ўзгадненні са Святым Айцом, палічыла мэтазгодным адмяніць святкаванне ІІ Сусветнага дня дзяцей, якое першапачаткова было запланавана ў Рыме з 25 па 27 верасня 2026 года.

Усе ініцыятывы, накіраваныя на душпастырскую апеку дзяцей, могуць праводзіцца, па меркаванні ардынарыяў, на дыяцэзіяльным ці парафіяльным узроўні і з удзелам сем’яў, якія з’яўляюцца натуральным асяроддзем чалавечага і духоўнага развіцця кожнага дзіцяці.

З свайго боку, згаданая ўстанова Святога Пасаду працягвае намаганні па развіцці душпастырства сям’і ва ўсіх яе аспектах”, - гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце Дыкастэрыі.
 

31 сакавіка 2026, 14:02