Арцыбіскуп Паола Рудэлі Арцыбіскуп Паола Рудэлі 

Новы субстытут Дзяржсакратара прыступіў да выканання абавязкаў

8 красавіка 2026 года арцыбіскуп Паола Рудэлі, нядаўна прызначаны на пасаду субстытута Дзяржсакратара па агульных пытаннях, прыступіў да выканання сваіх новых абавязкаў.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Падчас сустрэчы, якая прайшла ў бібліятэцы Дзяржаўнага сакратарыята, кардынал-дзяржсакратар П’етра Паралін прадставіў новага субстытута супрацоўнікам Секцыі па агульных пытаннях.

“Зноў скіроўваем пажаданні плённага служэння на карысць Апостальскай Сталіцы і паўсюднай місіі Касцёла”, - гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на акаўнце Дзяржсакратарыята ў сацыяльнай сетцы “X”.

55-гадовы арцыбіскуп Паола Рудэлі на працягу апошніх гадоў быў Апостальскім нунцыем у Калумбіі. Перад гэтым ён займаў пасаду папскага прадстаўніка ў Зімбабвэ, а яшчэ раней – Пастаяннага назіральніка Святога Пасада пры Савеце Еўропы. 30 сакавіка 2026 года Леў XIV прызначыў яго субстытутам Дзяржсакратара па агульных пытаннях.
 

08 красавіка 2026, 15:15