Візіт Льва XIV у Іспанію: прадстаўлены дэвіз і лагатып
Аляксандр Панчанка - Vatican News
Пілігрымка пройдзе пад дэвізам: “Alzad la mirada” (“Падыміце вашыя вочы”). Гэтыя словы з Евангелля паводле святога Яна (4,35) з’яўляюцца “заклікам узняць позірк ад штодзённых клопатаў, каб нанова адкрыць прысутнасць Бога і адкрыцца на іншых”.
“Гэта запрашэнне да надзеі і сузірання, заклік не закрывацца ў саміх сабе, але нанова адкрыць для сябе адзінства, прыгажосць і любоў як канкрэтныя знакі супольнага жыцця. У жэсце “ўзняцця вачэй” выяўляецца таксама дух, з якім Касцёл у Іспаніі прымае візіт Святога Айца: з адкрытым сэрцам і гатоўнасцю ісці разам”, - гаворыцца ў афіцыйным камюніке Залы Друку Апостальскай Сталіцы.
Лагатып візіту Святога Айца ў Іспанію мае форму адкрытага круга ў руху, утворанага чалавечымі фігурамі, злучанымі паміж сабой і скіраванымі ўгару. Кампазіцыя выражае супольнасць, сустрэчу і ўзаемную падтрымку: гаворка ідзе не толькі пра тое, каб быць разам, але пра тое, каб ісці разам да агульнай мэты.
Панна Марыя, змешчаная ў цэнтры, сімвалізуе сэрца гэтага руху: мацярынская прысутнасць, якая прымае і накіроўвае позіркі да Бога – знак адзінства і надзеі для ўсяго народа.