Купал Базілікі Святога Пятра. Ілюстрацыйнае фота Купал Базілікі Святога Пятра. Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

Пантыфік здзейсніў важныя прызначэнні ў структурах Рымскай курыі

Леў XIV працягвае абнаўляць кіраўніцтва структур Апостальскай Сталіцы. 30 чэрвеня 2026 года ён здзейсніў шэраг важных прызначэнняў у Дыкастэрыях Рымскай курыі.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

На пасаду новага прэфекта Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека Пантыфік прызначыў сястру Алесандру Смерылі, якая дагэтуль была сакратаром гэтага ведамства. Манахіня зменіць на кіраўнічай пасадзе 79-гадовага кардынала Майкла Чэрнага, які кіраваў Дыкастэрыяй на працягу апошніх дзесяці гадоў – з 2016 года.

Пантыфік таксама прызначыў новага прапрэфекта Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека – ім стаў 61-гадовы кардынал Фабіа Баджа, дагэтуль яе падсакратар. Папа даручыў яму і нагляд за фармацыйным цэнтрам “Laudato si’”.

На пасаду сакратара Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека Леў XIV прызначыў 41-гадовага славацкага святара, ксяндза Ёзэфа Барлаша, дагэтуль падсакратара структуры. Усе тры намінанты прыступяць да выканання сваіх новых абавязкаў 1 верасня 2026 года.

Змены закранулі таксама Дыкастэрыю па заканадаўчых тэкстах. Святы Айцец прызначыў на пасаду сакратара гэтага ведамства 59-гадовага італьянскага біскупа Марка Меліна, які дагэтуль быў у ёй дапаможным сакратаром.

Два прызначэнні адбыліся ў Дыкастэрыі па міласэрным служэнні. Падсакратаром ведамства, адказнага за дабрачынную дзейнасць, стаў мансеньёр Люсіа Адрыян Руіс, дагэтуль сакратар Дыкастэрыі па камунікацыі, а падсакратаром – Масіма Ралі, свецкі вернік, які раней быў супрацоўнікам гэтай Дыкастэрыі. Намінанты таксама прыступяць да выканання сваіх новых абавязкаў 1 верасня 2026 года.
 

30 чэрвеня 2026, 12:57