Сацыёлаг: змяніліся матывы ўступлення ў манаскія ордэны
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Даследаванне, праведзенае сярод манахаў і манахінь з Аўстрыі, Францыі і Швейцарыі, выявілаістотныя змены ў матывацыі людзей, якія выбіраюць манаскае жыццё. Як паведамляе выданнеSonntagsblatt, сучасныя кандыдаты ў манаскае жыццё кіруюцца новымі прыярытэтамі.
"Некаторыя з апытаных назвалі жаданне быць шчаслівымі як галоўны матыў. Гэта вельмі цікава, бо 30 гадоў таму такога наогул не згадваўся", - адзначае прафесар Жанво.
Сярод традыцыйных матываў застаюцца простасць жыцця, аўтэнтычнае перажыванне веры, пошук сэнсу жыцця, духоўнасць і жыццё ў супольнасці. Аднак менавіта супольнае жыццё, па словах даследчыцы, становіцца сур'ёзным выпрабаваннем для сучасных манахаў.
"Сёння жыццё ў супольнасці становіцца першай ступенню аскезы для манахаў. Людзі шукаюць яго, але ў штодзённасці яно аказваецца складаным выпрабаваннем", - падкрэслівае сацыёлаг.
Цікавай тэндэнцыяй, выяўленай у даследаванні, з'яўляецца тое, што ўсё больш манахаў пакідаюць манастыр пасля дзесяці гадоў жыцця ў ім. Гэта адбываецца тады, калі не спраўджваюцца першапачатковыя чаканні.
Прафесар Ізабэль Жанво, якая кіруе Пастаральна-сацыялагічным інстытутам Заходняй Швейцарыі і выкладае ва Універсітэце Фрыбура, падрабязна апісала гэтыя тэндэнцыі ў сваёй кнізе Быць манахам сёння (Mönch sein heute), выдадзенай у 2018 годзе.