Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Новы пераклад: энцыкліка Dilexit nos для беларусаў

Чацвёртая энцыкліка Папы Францішка Dilexit nos, прысвечаная чалавечай і боскай любові Сэрца Езуса Хрыста, перакладзена на беларускую мову.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Як паведамляе Catholic.by, новы пераклад папскага дакумента стаў плёнам працы структур Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры епіскапаце Беларусі.

Адзначаецца, што апублікаваная 24 кастрычніка 2024 года энцыкліка працягвае шматгадовую традыцыю папскіх дакументаў, прысвечаных тэме Найсвяцейшага Сэрца. Яна становіцца ў адзін шэраг з такімі значнымі дакументамі, як Haurietis aquas Пія XII, Miserentissimus Redemptor Пія XI і Annum sacrum Льва XIII.

Папа Францішак у сваім дакуменце закранае актуальныя праблемы сучаснасці: індывідуалізм, сацыяльную няроўнасць і выклікі тэхналагічнага прагрэсу. У свеце, дзе тэхналогіі часта замяняюць чалавечыя адносіны, мы павінны нанова адкрыць значэнне сапраўднай любові, - падкрэслівае ён у энцыкліцы.

Беларускі пераклад дакумента робіць яго даступным для шырокага кола вернікаў і ўсіх зацікаўленых асоб, якія жадаюць глыбей спасцігнуць сутнасць хрысціянскага разумення любові і яе ролі ў сучасным свеце.
 

06 лютага 2025, 11:18