Езуіцкі погляд на зоркі: новая кніга ватыканскага астранома
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Кніга Езуіцкі даведнік па зорках, выдадзеная выдавецтвам Loyola Press, з'яўляецца ўнікальным спалучэннем навуковага і духоўнага погляду на Сусвет. Як паведамляе партал Канферэнцыі Біскупаў ЗША, аўтар прапануе чытачам не проста пазнаёміцца з начным небам, але ўбачыць у ім праяву Божай любові.
"Калі мы ўглядаемся ў Сусвет сэрцам, мы не толькі цэнім яго прыгажосць, але і пазнаём любоў, якая стаіць за гэтай прыгажосцю, і адчуваем радасць, якая з'яўляецца верным знакам прысутнасці Бога ў Яго стварэнні", - падкрэслівае брат Кансальманьё.
Для езуіцкага астранома навуковае даследаванне становіцца формай малітвы: "Калі мы верым, што Бог стварыў гэты Сусвет і так палюбіў яго, што паслаў свайго Сына стаць яго часткай, тады навука становіцца актам набліжэння да Стварыцеля".
Цікава, што пытанне суадносін веры і навукі ўзнікла падчас выпадковай размовы аўтара з Уільямам Шатнерам, вядомым па ролі капітана Кірка ў серыяле Star Trek. На здзіўленне акцёра наконт магчымага канфлікту паміж навуковымі і рэлігійнымі фактамі, езуіт адказаў, што вера – гэта не сляпое прыняцце, а здольнасць дзейнічаць нават пры недахопе поўнай інфармацыі.
"Менавіта нашы абмежаванні ў пазнанні робяць месца для Бога і матывуюць нас да далейшых даследаванняў", - сцвярджае брат Кансальманьё, дадаючы, што без выклікаў і цяжкасцей не было б ні дасягненняў, ні задавальнення ад працэсу пазнання.