Пошук

Падчас Сінода па сінадальнасці ў Ватыкане Падчас Сінода па сінадальнасці ў Ватыкане  (ANSA)

Выніковы сінадальны дакумент загучаў па-беларуску

5 лютага 2025 года біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB прадставіў беларускі пераклад Выніковага дакумента ХVI Звычайнай Генеральнай Асамблеі Сінода Біскупаў.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Як паведамляе Catholicminsk.by, над перакладам з англійскай мовы працавалі Максім Фаміч і Анастасія Драгун. Рэдагаванне і праверку адпаведнасці арыгіналу выканаў ксёндз Ян Крэміс, старшыня Секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла.

"Жадаю ўсім нам не толькі пазнаёміцца з Выніковым дакументам праз уважлівае яго чытанне і вывучэнне, але і карыстацца яго ўказаннямі ў нашым жыцці і служэнні", - адзначыў у сваім звароце біскуп Яшэўскі, які прадстаўляў Касцёл у Беларусі на апошнім Сінодзе.

Біскуп Аляксандр Яшэўскі падчас удзелу ў XVI Звычайнай Генеральнай Асамблеі Сінода Біскупаў у Ватыкане
Біскуп Аляксандр Яшэўскі падчас удзелу ў XVI Звычайнай Генеральнай Асамблеі Сінода Біскупаў у Ватыкане   (Vatican Media)

Дакумент складаецца з пяці частак, якія ахопліваюць розныя аспекты сінадальнасці: сутнасць сінадальнасці, пераўтварэнне адносін у хрысціянскай супольнасці, касцёльнае распазнаванне, развіццё новых форм абмену дарамі і падрыхтоўку да місіянерскай сінадальнасці.

"Бо менавіта толькі тады, калі ўсе мы будзем клапаціцца, каб Касцёл у Беларусі быў па-сапраўднаму сінадальны, а ўсе яго станы, таварыствы і супольнасці, вернікі рознага ўзросту праз камунію, удзел і місіі будуць імкнуцца быць сапраўднымі хрысціянамі, якія дбаюць пра апостальства і евангелізацыю, мы закладзем надзейны падмурак будучага, сапраўды Хрыстовага, Касцёла", - падкрэсліў у сваім звароце біскуп Яшэўскі.
 

06 лютага 2025, 10:59