Барталамей I: вера і навука – не супернікі, а супрацоўнікі
Марыя Валодзіна - Vatican News
Форум сабраў прадстаўнікоў аўтакефальных Праваслаўных Цэркваў і міжнародных экспертаў. Тэмай сустрэчы сталі ўзаемаадносіны праваслаўнага багаслоўя і сучасных тэхналогій, а таксама іх антрапалагічныя, палітычныя, эканамічныя, сацыяльныя і культурныя наступствы.
У адкрыцці прынялі ўдзел прэзідэнт Грэцыі Канстанцінас Тасулас, архіепіскап Афінскі і ўсёй Грэцыі Іеранім II, а таксама кіраўнікі Праваслаўных Цэркваў Балгарыі, Кіпра і Албаніі.
Патрыярх Барталамей I падкрэсліў, што вера і навука павінны выступаць не як супернікамі, а як партнёры і супрацоўнікі на службе чалавека. Ён адзначыў, што тэхналогіі прыносяць карысць, але не могуць даць адказаў на глыбокія духоўныя пытанні, якія стаяць перад чалавецтвам. Чалавечая асоба заўсёды большая, чым можа зразумець навука. Падыход да чалавека як да стварэння на вобраз і падабенства Бога надае яго існаванню максімальную каштоўнасць, а адмаўленне трансцэндэнтнага прыводзіць да паступовага зніжэння павагі да чалавека.
Удзельнікі форума падкрэслілі, што галоўнае – не самі тэхналогіі, а спосаб іх выкарыстання на карысць чалавека і яго духоўнага жыцця. Тэхналогіі могуць быць як стваральнымі, так і разбуральнымі, у залежнасці ад чалавечага намеру. Такім чынам, тое, што трэба развіваць, - гэта адносіны з Богам.