Пошук

Удзельнікі Сімпозіума "Кола вучняў" і "Новага кола вучняў" Ёзэфа Ратцынгера - Папы Бэнэдыкта XVI Удзельнікі Сімпозіума "Кола вучняў" і "Новага кола вучняў" Ёзэфа Ратцынгера - Папы Бэнэдыкта XVI 

“Кола вучняў Ратцынгера”: годнасць чалавека ў цэнтры дэбатаў

У Рыме прайшоў сімпозіум “Кола вучняў Ратцынгера”. Яго тэма – неад’емная годнасць чалавека як адказ на выклікі штучнага інтэлекту, трансгуманізму і гендарнай тэорыі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

З 25 па 28 верасня 2025 года ў Рыме адбылася сустрэча “Кола вучняў Ёзэфа Ратцынгера - Бэнэдыкта XVI” і “Новага кола вучняў Ёзэфа Ратцынгера - Бэнэдыкта XVI”. Гэтыя дзве арганізацыі аб’ядноўваюць вучняў памерлага Пантыфіка розных пакаленняў з мэтай прасоўвання і развіцця яго навучання ў адказ на актуальныя навуковыя і грамадскія выклікі.

Як патлумачыў старшыня “Новага кола”, ксёндз Крыстаф Олі, тэмай сёлетняга сімпозіума стала годнасць чалавечай асобы і звязаныя з ёй актуальныя пытанні. “Я думаю, што кожны чалавек задумваецца над гэтымі істотнымі справамі, а мы імкнуліся растлумачыць іх у святле тэалогіі Ёзэфа Ратцынгера - Бэнэдыкта XVI і знайсці адказы на гэтыя пытанні”, - сказаў прафесар. Ён падкрэсліў, што кожны чалавек валодае годнасцю як дзіця Божае, як стварэнне Божае.

Сустрэча і сімпозіум сталі нагодай адкрыць, наколькі актуальным застаецца навучанне Бэнэдыкта XVI для сучаснай грамадскай і навуковай дыскусіі. У ёй існуе патрэба пастаянна нагадваць праўду пра неад’емную годнасць чалавека, напрыклад, у кантэксце разважанняў пра штучны інтэлект, які можа быць велізарнай дапамогай для чалавека, але павінен заставацца інструментам у руках чалавека.

Паводле ксяндза Олі, рэктара Вышэйшай школы каталіцкай тэалогіі ў Кёльне, менавіта чалавек, які валодае дадзенай Богам годнасцю, з’яўляецца суб’ектам мыслення, і штучны інтэлект павінен заставацца толькі інструментам у яго руках.

“Таму трэба выкарыстоўваць штучны інтэлект у нашым мысленні, працы і жыцці, а не дазваляць, каб мы сталі яго рабамі. І менавіта таму так важна памятаць, што падмурак чалавецтва караніцца ў самім Богу. Гэта надзвычай важна ў тэалогіі Ёзэфа Ратцынгера, Папы Бэнэдыкта”, - дадаў ён.
 

30 верасня 2025, 10:40