Пошук

2023.10.05   Bambini pregano il rosario per la pace

Мільён дзяцей аб'яднаецца ў малітве на Ружанцы

Папскі фонд "Дапамога Касцёлу ў патрэбе" запрашае дзяцей свету 7 кастрычніка 2025 года ўзяць удзел у глабальнай малітоўнай акцыі за мір і адзінства.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Сёлета ўпершыню міжнародная ініцыятыва "Мільён дзяцей моліцца на ружанцы" пройдзе 7 кастрычніка 2025 года, у літургічны ўспамін Маці Божай Ружанцовай. Як паведамілі ў Папскім фондзе "Дапамога Касцёлу ў патрэбе”, акцыя запрашае дзяцей, моладзь і сем'і да супольнай малітвы за адзінства і мір ва ўсім свеце.

Арганізатары прапануюць розныя спосабы ўдзелу ў малітоўнай кампаніі. "Некаторыя ўдзельнікі моляцца ўвесь ружанец, іншыя толькі яго частку. Адны спалучаюць малітву з катэхезай пра ружанцовую малітву, кароткімі чытаннямі і дзіцячымі песнямі. Другія запрашаюць дзяцей маляваць таямніцы ружанца разам з малітвай", - адзначаюць у Фондзе.

Малітоўная акцыя ўзнікла ў 2005 годзе ў Венесуэле, а Папскі фонд "Дапамога Касцёлу ў патрэбе" ўзяў на сябе яе сусветную каардынацыю і арганізацыю. Натхненнем для ініцыятывы стаў выраз святога айца Піо з П'етральчыны (1887-1968): "Калі мільён дзяцей будзе маліцца на ружанцы, свет зменіцца".

Паводле даных арганізатараў, у мінулым годзе на афіцыйным сайце акцыі было зарэгістравана больш за 1,2 мільёна ўдзельнікаў з усяго свету. У 2023 годзе ініцыятыва ўпершыню аб'яднала больш за мільён дзяцей са 124 краін, у тым ліку з Беларусі, дзе малітоўная акцыя злучыла тэлемостам пяць гарадоў з усіх дыяцэзій – Браслаў, Гомель, Гродна, Магілёў і Мінск.
 

16 верасня 2025, 10:18