Пошук

Катэдральны касцёл святых Пятра і Паўла ў Нанце Катэдральны касцёл святых Пятра і Паўла ў Нанце  (AFP or licensors)

Катэдра ў Нанце зноў адчыняе дзверы пасля трагедыі

Пасля пяцігадовай рэстаўрацыі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё адной з найпрыгажэйшых гатычных святынь Францыі, якая пацярпела ад падпалу ў 2020 годзе.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У гэтыя выходныя французскі горад Нант адзначыць важную падзею – пасля пяці гадоў рэстаўрацыі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё катэдральнага касцёла святых Пятра і Паўла, які быў падпалены ў 2020 годзе. Пажар у гэтым шэдэўры позняй готыкі, які адбыўся ўсяго праз 15 месяцаў пасля трагедыі ў Нотр-Дам у Парыжы, глыбока ўразіў Францыю.

Святочная праграма пачнецца ў суботу 27 верасня 2025 года з ушанавання пажарнікаў і рэстаўратараў. Вячэрняя Імша і канцэрт завершаць першы дзень урачыстасцей. У нядзелю пасля экскурсій адбудзецца святочная Імша з удзелам гасцей дыяцэзіі.

Валанцёр дыяцэзіі, якому адмовілі ў прытулку ў Францыі, падпаліў сабор у трох месцах, не жадаючы вяртацца ў Руанду. За гэтае злачынства ён цяпер адбывае чатырохгадовы турэмны тэрмін.

Адкрыццё, запланаванае на 2024 год, затрымалася з прычыны забруджвання свінцом ад расплаўленага аргана. Заходні фасад будзе рэстаўравацца яшчэ тры гады.
 

26 верасня 2025, 10:26