Парадак дня біскупаў ЗША: ад штучнага інтэлекту да міграцыі
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў ЗША правядзе восеньскую пленарную асамблею 10-13 лістапада 2025 года ў Балтымары. Ключавой падзеяй стануць выбары новага кіраўніцтва епіскапату. Адкрые сустрэчу арцыбіскуп Цімаці Броліа, а таксама выступіць апостальскі нунцый, кардынал Крыстоф П’ер.
Значная ўвага будзе нададзена абмеркаванню сітуацыі з мігрантамі. Таксама біскупы разгледзяць этычныя аспекты штучнага інтэлекту – тэму, якой надае прыярытэт Папа Леў XIV, – і прагаласуюць за перагледжаны тэкст “Этычных і рэлігійных дырэктыў для каталіцкай службы аховы здароўя”.
Іерархі таксама зацвердзяць бюджэт на 2026 год і разгледзяць пытанне аб прысвячэнні ЗША Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса. Будзе абмяркоўвацца дата наступнага Нацыянальнага эўхарыстычнага кангрэса, літургічныя тэксты і шэраг іншых справаздач.