“Чырвоная серада”: глабальная акцыя ў абарону хрысціян
19 лістапада 2025 года больш за 600 храмаў па ўсім свеце асвяціліся чырвоным колерам у рамках "Чырвонай серады" – акцыі салідарнасці з хрысціянамі, якіх пераследуюць.
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Кампанія "Чырвоны тыдзень", арганізаваная Папскім Фондам “Дапамога Касцёлу ў патрэбе”, уключыла больш за 100 мерапрыемстваў па ўсім свеце. Сёлета асаблівая ўвага была нададзена Нігерыі, дзе было зруйнавана больш за 200 храмаў і забіта да 500 хрысціян.
Па ўсім свеце выступілі ахвяры насілля, у тым ліку сястра Глорыя Нарваэс, якую амаль пяць гадоў трымалі ў палоне ісламісты ў Малі.
Паводле справаздачы Фонду “Дапамога Касцёлу ў патрэбе”, 413 мільёнаў хрысціян жывуць у краінах з жорсткім парушэннем свабоды рэлігіі, а 220 мільёнаў непасрэдна сутыкаюцца з пераследам.
Чырвоны колер акцыі сімвалізуе кроў мучанікаў. Арганізатары заахвочваюць дзяліцца інфармацыяй у інтэрнэце з хэштэгам #RedWeek2025.
20 лістапада 2025, 11:54