Пошук

Il Papa proclama san Newman "Dottore della Chiesa" Il Papa proclama san Newman "Dottore della Chiesa"  (ANSA)

Чаму Ньюман важны для місій? Адказвае кардынал Тагле

Кардынал Тагле назваў святога Джона Генры Ньюмана “настаўнікам місій”. Новаабвешчаны Доктар Касцёла паказвае, што вера патрабуе адкрытага сэрца і супольнай адказнасці.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Пасля абвяшчэння Папам Львом XIV святога Джона Генры Ньюмана Доктарам Касцёла, кардынал Луіс Антоніа Тагле падкрэсліў яго значэнне для сучаснай місіянерскай дзейнасці. Прапрэфект Дыкастэрыі па евангелізацыі назваў англійскага кардынала “настаўнікам місіі”.

Кардынал Тагле вылучыў тры ключавыя ідэі Ньюмана, якія застаюцца натхненнем для місіянераў. Па-першае, вера – гэта не толькі інтэлектуальная згода, але і маральнае стаўленне даверу і пакоры. Па-другое, вучэнне Ньюмана пра развіццё дактрыны заахвочвае да творчай інкультурацыі веры. Па-трэцяе, святы падкрэсліваў незаменную ролю і супольную адказнасць свецкіх вернікаў у захаванні і перадачы веры.

Джон Генры Ньюман нарадзіўся ў 1801 годзе ў Лондане. Першапачаткова ён быў святаром Англіканскай Царквы, але ў 1845 годзе перайшоў у каталіцтва. Ён адыграў значную ролю ў абнаўленні тэалогіі і лічыцца “мостам паміж англіканамі і католікамі”. У 2010 годзе Бэнэдыкт XVI беатыфікаваў яго, а ў 2019 годзе Францішак абвясціў святым.

Ганаровы тытул “Доктар Паўсюднага Касцёла” існуе з XIII стагоддзя і прысуджаецца Папам выдатным тэолагам і святым, якія зрабілі значны ўнёсак у развіццё хрысціянскай думкі. Сярод іх такія постаці, як Аўгустын, Анзэльм Кентэрберыйскі, Тамаш Аквінскі, Кацярына Сіенская, Хільдэгарда з Бінгена і Тэрэза Бэнэдыкта ад Крыжа.
 

06 лістапада 2025, 11:04