Каталіцкія эксперты ў Рыме: ШІ павінен служыць агульнаму дабру
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
У Рыме 5 снежня 2025 года адбудзецца знакавая падзея для дыялогу веры і навукі: прэзентацыя маштабнага праекта “Штучны інтэлект і клопат пра наш агульны дом”. Арганізатары форуму, Фонд “Centesimus Annus Pro Pontifice” і Стратэгічны альянс каталіцкіх даследчых універсітэтаў (SACRU), збяруцца, каб абмеркаваць вынікі сумеснай працы. Чакаецца спецыяльнае да ўдзельнікаў кардынала-дзяржсакратара П’етра Параліна.
Цэнтрам увагі стане выхад кнігі “Artificial Intelligence and Care of Our Common Home”, якая стала плёнам даследавання, ініцыяванага ў 2024 годзе па запрашэнні Папы Льва XIV.
Як адзначаецца ў прэс-рэлізе, сямнаццаць экспертаў з дзевяці краін свету прааналізавалі ўплыў новых тэхналогій на крытычна важныя сферы: прамысловасць, фінансы, адукацыю і камунікацыю.
Натхняючыся сацыяльным вучэннем Касцёла, у прыватнасці магістэрыумам Льва XIV і Льва XIII, аўтары імкнуліся не толькі выявіць рызыкі і няроўнасці, спароджаныя “дзікім” развіццём штучнага інтэлекту, але і акрэсліць умовы для адказных інавацый.
Галоўная мэта працы – паставіць магутны патэнцыял штучнага інтэлекту на службу агульнаму дабру, захоўваючы безумоўную павагу да годнасці кожнай чалавечай асобы.