Пошук

Арцыбіскуп Пол Рычард Галахер Арцыбіскуп Пол Рычард Галахер  (TUZN)

Арцыбіскуп Галахер – пасланнік Папы на ўрачыстасцях у Літве

25 красавіка 2026 года Леў XIV прызначыў арцыбіскупа Пола Рычарда Галахера сваім пасланнікам на святкаванне 100-годдзя кананічнага заснавання Літоўскай касцельнай правінцыі.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Сакратар па адносінах з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі будзе прадстаўляць Святога Айца на ўрачыстасцях, якія пройдуць 27 чэрвеня 2026 года ў Каўнасе.

Літоўская касцельная правінцыя была заснавана булай Пія XI “Lituanorum gente” ад 4 красавіка 1926 года. Гэта рашэнне стала важным крокам для арганізацыі касцельнага жыцця ў Літве пасля заканчэння Першай сусветнай вайны і адраджэння літоўскай дзяржавы.
 

25 красавіка 2026, 12:43