Пошук

Леў XIV з арцыбіскупам Паола Пецы і біскупам Мікалаем Дубініным (злева направа) Леў XIV з арцыбіскупам Паола Пецы і біскупам Мікалаем Дубініным (злева направа)  (@Vatican Media)

Змены ў Маскве: Папа прыняў адстаўку арцыбіскупа Пецы

Святы Пасад апублікаваў важнае паведамленне адносна каталіцкай супольнасці ў Расійскай Федэрацыі. Згодна з афіцыйнай інфармацыяй, Папа прыняў адстаўку ад пастырскага кіравання архідыяцэзіяй Маці Божай у Маскве, прадстаўленую арцыбіскупам Паола Пецы.

Аляксандр Амяльчэня – Vatican News

Святы Пасад апублікаваў важнае паведамленне адносна каталіцкай супольнасці ў Расійскай Федэрацыі. Згодна з афіцыйнай інфармацыяй, Папа прыняў адстаўку ад пастырскага кіравання архідыяцэзіяй Маці Божай у Маскве, прадстаўленую арцыбіскупам Паола Пецы.

Паола Пецы нарадзіўся ў 1960 годзе ў Італіі. Пасля атрымання адукацыі ў Рыме і прыняцця святарскага пасвячэння ў 1990 годзе ён прыехаў у Расію. Значны час яго душпастырскай працы быў звязаны з Сібір'ю. У кастрычніку 2007 года ён быў прызначаны пастырам маскоўскай архідыяцэзіі, якой кіраваў да сённяшняга дня, 2 мая 2026 года. Падчас свайго біскупскага служэння ён таксама некалькі разоў узначальваў Канферэнцыю Каталіцкіх Біскупаў Расіі.

Для забеспячэння далейшага функцыянавання архідыяцэзіі Пантыфік прызначыў апостальскага адміністратара. Гэтая адказная місія даручана біскупу Мікалаю Дубініну, які да гэтага моманту быў дапаможным біскупам ў гэтай жа мясцовай супольнасці.

У дакуменце, распаўсюджаным Залай Друку, падкрэсліваецца, што новы кіраўнік будзе выконваць свае абавязкі ў статусе апостальскага адміністратара “sede vacante” (на час вакантнай кафедры) гэтай жа касцельнай акругі. Такі крок з'яўляецца традыцыйным для Касцёла ў перыяд перамен: прызначэнне дзейнічае да моманту абрання пастаяннага пастыра.
 

02 мая 2026, 13:36