Пошук

Кардынал Анджэла Баньяска з Масіміліяна Менікеці падчас інтэрв'ю для “Vatican News” Кардынал Анджэла Баньяска з Масіміліяна Менікеці падчас інтэрв'ю для “Vatican News”  

Баньяска: супраць індывідуалізму – сустрэча і салідарнасць

Кардынал Анджэла Баньяска ў інтэрв'ю “Vatican News” разважаў пра веру і розум, чалавечыя адносіны, надзею і дабро, якое мацнейшае за шум зла.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

27 жніўня 2026 года кардынал Анджэла Баньяска ў інтэрв'ю “Vatican News”, запісаным на сустрэчы ў Рыміні Масіміліяна Менікеці – намеснікам дырэктара Рэдакцыйнай дырэкцыі Дыкастэрыі па камунікацыі і кіраўніка Ватыканскага радыё – Vatican News, падзяліўся разважаннямі пра чалавека і яго месца ў сучасным свеце.

Аўтарытэтны іерарх падкрэсліў, што паміж верай і розумам няма супрацьстаяння. Яны дапамагаюць чалавеку адказваць на галоўныя пытанні пра яго паходжанне, жыццё і прызначэнне. "Толькі гледзячы ў неба, мы можам убачыць зямлю і гісторыю", - сказаў ён.

Чалавек, паводле кардынала, не можа існаваць ізалявана ад іншых. Ён адрозніваецца ад проста асобнага індывіда тым, што жыве ў адносінах і мае патрэбу ў сустрэчы з іншымі. Унутраная незадаволенасць і неспакой таксама паказваюць, што чалавек створаны для бясконцага і адкрыты на Бога. Таму перад абліччам смерці чалавек, на яго думку, не падобны да таго, хто блукае без мэты.

Відэа-версія інтэрв'ю кардынала Анджэла Баньяскі для “Vatican News”

Асаблівую ўвагу Баньяска надаў сучаснаму свету, дзе войны, пакуты і зло могуць выклікаць роспач. Аднак ён перакананы, што гаворка пра "новую вясну" не з'яўляецца пустым суцяшэннем. Іерарх кажа пра тое, што бачыць у Італіі і іншых краінах: у паўсядзённым жыцці людзей і сем'яў існуе вялікі, а часам і гераічны свет дабра.

Адказваючы на пытанне пра індывідуалізм, італьянскі кардынал прапанаваў супрацьлеглы шлях – ісці разам, сустракацца і слухаць адно аднаго. Ён прыгадаў сваё дзяцінства ў пасляваеннай Генуі, дзе сярод руін і матэрыяльнай беднасці людзі ведалі суседзяў і клапаціліся адно пра аднаго. Гэтая салідарнасць, адзначыў Баньяска, нараджаецца не з тэорыі, а з канкрэтнага чалавечага досведу. І менавіта гэты досвед чалавечай блізкасці і ўзаемнай увагі, паводле іерарха, застаецца адказам на выклікі сучаснасці.
 

27 жніўня 2026, 11:30