Пошук

Вынікі паводкі ў Мексіцы Вынікі паводкі ў Мексіцы 

Францішак звярнуў увагу на сусветныя і касцёльныя падзеі

Пасля малітвы Анёл Панскі і апостальскага благаслаўлення Пантыфік прывітаў пілігрымаў і вернікаў, сабраных на плошчы св. Пятра і звярнуў іх увагу на некалькі падзей.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Францішак выказаў сваю салідарнасць з ахвярамі паводкі ў мексіканскім штаце Ідальга, асабліва з хворымі, якія памерлі ў бальніцы ў Тулі, і іх сем'ямі.

“Хацеў бы запэўніць у сваёй малітве за людзей, несправядліва затрыманых у замежных для іх краінах. На жаль, бываюць розныя выпадкі з рознымі, а часам і складанымі прычынамі. Хацеў бы, каб гэтыя людзі як мага хутчэй вярнуліся на Радзіму ў рамках належнага выканання справядлівасці”, - звярнуўся Папа 19 верасня 2021 г.

Святы Айцец прывітаў сабраных на плошчы св. Пятра пілігрымаў. Асаблівым чынам ён адзначыў прысутнасць вернікаў, якія рыхтуюцца да сакрамэнту канфірмацыі, з італьянскага Скандычы і прадстаўнікоў Асацыяцыі вучняў Слугі Божага а. Джанфранка Марыі Кіці, капуцына, 100-годзе якога адзначаецца сёлета.

“Я думаю і пра тых, хто сабраўся ў санктуарыі Ла Салет у Францыі, каб адсвяткаваць 175-ю гадавіну аб’яўлення Божай Маці, якая са слязамі на вачах з’явілася двум хлопчыкам. Слёзы Марыі нагадваюць слёзы Езуса, Які плакаў над Ерузалемам, і яго пакуты ў Гефсіманіі. Яны адлюстроўваюць пакуты Хрыста з прычыны нашых грахоў і заўсёды застаюцца запрашэннем даверыцца Божай міласэрнасці”, - адзначыў Папа.
 

19 верасня 2021, 13:13