Пошук

Падчас сустрэчы з афганскімі бежанцамі Падчас сустрэчы з афганскімі бежанцамі 

Святы Айцец сустрэўся з афганскімі бежанцамі

Папа сустрэўся з трыма афганскімі хрысціянскімі сем’ямі. Група бежанцаў складалася з чатырнаццаці чалавек, сямёра з якіх – дзеці, якія падарылі Пантыфіку свае малюнкі.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Сустрэча адбылася перад агульнай аўдыенцыяй 22 верасня 2021 г. у адным з памяшканняў ватыканскай Залы Паўла VI. Бежанцы распавялі Святому Айцу свае гісторыі, поўныя болю і надзеі на новае жыццё.

57-гадовая жанчына расказала Папу пра тое, што яе муж быў спачатку звольнены з працы, а потым арыштаваны талібамі за тое, што з’яўляецца хрысціянам. Звестак пра яго далейшы лёс сям’я не мае. “Мы прасядзелі закрытыя ў падвале чатыры дні са страху перад тым, што будзем арыштаваныя ўсе. Магчыма нехта паведаміў, што мы хрысціяне”, - падзялілася яна.

Бежанцы змаглі прыбыць у Італію дзякуючы сетцы салідарнасці, працу якой каардынуе Алі Эшані – афганскі пісьменнік, які пакінуў Кабул шмат гадоў таму. Дапамогу ў эвакуацыі афганскіх хрысціян аказаў фонд Meet Human у рамках камнаніі Fratelli afghani – Браты афганцы. Сем’і будуць жыць недалёка ад італьянскага горада Бергама, ім будзе аказана падтрымка ў пошуку жылля, працы, атрымання адукацыі і інтэграцыі ў грамадства.
 

23 верасня 2021, 08:46