Пошук

Сустрэча з ўдзельнікамі асамблеі Аб'яднання генеральных настаяцелей Сустрэча з ўдзельнікамі асамблеі Аб'яднання генеральных настаяцелей 

Святы Айцец: мір – досвед міласэрнасці і прабачэння

Быць міратворцамі, даваць Касцёлу прыклад сінадальнасці і адзінства, - заклікаў Папа ўдзельнікаў асамблеі Аб’яднання генеральных настаяцелей мужчынскіх манаскіх супольнасцей.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Справа міру не можа быць дэлегавана дыпламатам або вайскоўцам: мір – гэта абавязак усіх, - зазначыў Пантыфік у тэксце сваёй прамовы, якую ўручыў законнікам падчас аўдыенцыі 26 лістапада 2022 года ў Ватыкане.

Спасылаючыся на тэму іх пасяджэння – Fratelli Tutti: пакліканыя быць міратворцамі – Папа нагадаў, што мір, гэта не толькі адсутнасць вайны, але ў першую чаргу Божы дар, плён міласэрнасці і гарманічных адносін з сабой, іншымі і стварэннем. Акрамя таго, мір – гэта досвед міласэрнасці, прабачэння, добразычлівасці Бога, які робіць нас, у сваю чаргу, здольнымі праяўляць міласэрнасць і прабачэнне, адмаўляючыся ад усякіх форм насілля і прыгнёту.

Пантыфік заклікаў кансэкраваных асоб прысвяціць сябе сеянню міру праз штодзённыя ўчынкі ў духу служэння, братэрства, дыялогу і міласэрнасці, а таксама маліцца, каб атрымаць дар міру ад Езуса. Ён азначыў, што пачынаць трэба з уласных супольнасцей, будуючы масты, а не сцены ўнутры і па-за імі.

“Калі кожны робіць свой унёсак, выконваючы свае абавязкі з міласэрнай любоўю, тады ў супольнасці ёсць мір. Свет мае патрэбу ў нас, у кансэкраваных асобах, як міратворцах”, - дадаў ён.

Пантыфік заклікаў у духу сінадальнасці пераасэнсаваць спосабы ажыццяўлення ўлады, каб яны не набывала аўтарытарныя, а часам і дэспатычныя формы са злоўжываннямі, якія тычацца сумлення і духоўнасці, і становяцца глебай для злоўжыванняў сексуальных, бо знікае павага да чалавека і яго правоў.

Папа заклікаў не разумець уладу таксама ў якасці прывілею, бо ўсёдазволенасць вядзе да анархіі і наносіць вялікую шкоду супольнасці. Сінадальнасць і адзінства ўнутры манаскіх супольнасцей, пазначаныя узаемнай ўвагай, павагай да разнастайнасці дароў і адкрытасцю, можа стаць вялікай падтрымкай для Касцёла, - адзначыў Святы Айцец.
 

26 лістапада 2022, 12:21