Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік пажадаў усім у Адвэнт адкрыць сэрца Богу

“Я жадаю кожнаму з вас адкрыць сваё сэрца Пану”, - сказаў Папа на заканчэнне агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане.

Марыя Валодзіна – Vatican News

Вітаючы пілігрымаў, якія сабраліся 23 лістапада 2022 года на плошчы святога Пятра ў Ватыкане, Францішак благаславіў прысутных і нагадаў, што ў наступную нядзелю распачнецца Адвэнт – літургічны перыяд, які папярэднічае святу Божага нараджэння.

“Я прашу вас: адкрыйце сваё сэрца Пану, каб падрыхтаваць шлях для Таго, хто прыйдзе, каб напоўніць святлом сваёй прысутнасці кожную нашу чалавечую кволасць”, - звярнуўся Святы Айцец да слухачоў.

23 лістапада 2022, 12:13